Паведамляецца, што большасьць асуджаных па справах, вынікі якіх дакладна вядомыя, — мужчыны (18).

Як адзначае «Позірк», па-ранейшаму фіксуюцца факты «істотнага абмежаваньня галоснасьці» судовых разглядаў, у прыватнасьці нясвоечасовага інфармаваньня грамадзкасьці пра дату і час слуханьняў.

Задакумэнтавана ня менш за тры факты, калі ў сыстэме электроннага судаводзтва на сайце Вярхоўнага суда не было інфармацыі пра месца выязнога разьбіральніцтва.

Паводле даных праваабаронцаў, у лістападзе было як найменей 7 выпадкаў перасьледу «цэлых сем’яў і груп сваякоў».

У мінулым месяцы фігуранты некалькіх крымінальных спраў былі асуджаныя паводле «палітычнага» артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх) разам з ч. 2 і 3 арт. 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў).

Асобна надаецца ўвага справе галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газэты» Аляксандра Манцэвіча, асуджанага на 4 гады зьняволеньня паводле арт. 3691 (дыскрэдытацыя Беларусі). Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што гэты артыкул «выключае любую публічную крытычную ацэнку таго, што адбываецца ў Беларусі, парушае свабоду выказваньня меркаваньня і свабоду перакананьняў, утрымлівае перадумову да дыскрымінацыі людзей з альтэрнатыўным меркаваньнем, дазваляючы трымаць у страху амаль кожнага, хто можа быць пакараны за выказваньне свайго меркаваньня па грамадзка-значных пытаньнях».

У аглядзе згаданы адзіны выпадак зьмякчэньня Вярхоўным судом выраку суда ніжэйшай інстанцыі, калі абвінавачваньне ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» было перакваліфікаванае на " удзел у экстрэмісцкім фармаваньні".

Бясьпечная сувязь
з нашай рэдакцыяй

ТУТ