У Бранску ў гарадзкой гімназіі вучаніца восьмай клясы прынесла з сабой агнястрэльную зброю, зь якой выстраліла некалькі разоў.

Як паведамляюць расейскія СМІ, у выніку два чалавекі загінулі і чатыры атрымалі раненьні. Сама школьніца пасьля стральбы застрэлілася.

Паводле Міністэрства ўнутраных справаў, матывы і абставіны здарэньня цяпер высьвятляюць. Усіх вучняў з будынку школы эвакуавалі.

Пазьней дэпутат, колішні дарадца кіраўніка Расгвардыі Аляксандар Хінштэйн паведаміў, што школьніца страляла з паляўнічай зброі «Бекас-3», якая належыць яе бацьку.

«Зброя была схаваная ў тубусе. Загінула адна анднаклясніца, параненыя яшчэ чатыры чалавекаю. Сама школьніца застрэлілася», — паведаміў Аляксандар Хінштэйн.