Валянтэры зьвярнуліся да тых, хто цяпер жыве не ў Беларусі і арганізоўвалі мірны сход або ўдзельнічалі ў такіх сходах з просьбай запоўніць да 15 сьнежня 2023 г. ананімную анкету.

Гэта, паведамляюць валянтэры «Вясны», дапаможа высьветліць, як працуе права на мірныя сходы ў краінах, дзе жывуць беларусы.

— Пытанне даследуюць людзі як з профільнай юрыдычнай адукацыяй, так і іншыя спэцыялісты і спэцыялісткі, якім важна і цікава разьбірацца ў гэтай тэме, — патлумачыла Любоў Ланіна, адна з каардынатарак праекту. — Дапаможнік будзе складацца з адказаў на пытаньні, што трэба ўлічваць пры арганізацыі і правядзеньні мірных сходаў: ці трэба іх рэгістраваць, праз якія ворганы, якая павінна быць камунікацыя з паліцыяй і іншым пэрсаналам, які задзейнічаны ў рэалізацыі права, што трэба зрабіць пасьля мірнага сходу. Усё будзе падзелена па краінах.

Таксама праваабаронцы мяркуюць, што вывучаны досьвед дапаможа ў будучыні прывесьці беларускае заканадаўства ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі, а таксама пераняць найлепшыя практыкі рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў.

Бясьпечная сувязь
з нашай рэдакцыяй

ТУТ