Палата прадстаўнікоў прыняла праект бюджэту Беларусі на 2024 год. 4 сьнежня Закон пра бюджэт Беларусі на наступны год накіравалі ў Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Расходы рэспубліканскага бюджэта складуць 44,6 млрд. рублёў.

«Рэзервовы фонд прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь» павялічыўся амаль да 1 мільярда рублёў — 999,6 млн. рублёў.

Калі рэзэрвовы фонд прэзыдэнта толькі ствараўся, Лукашэнка прасіў дэпутатаў пра яго, каб мець у сваім распараджэньні невялікую суму на выпадак расходаў, якія не прадугледжаныя бюджэтам краіны, каб кожны раз не зьвяртацца ў парлямэнт, тады гэта быў Вярхоўны савет.

Цяпер жа фонд Лукашэнкі можна параўнаць з расходамі краіны на

  • сельскую гаспадарку (1 млрд. рублёў),
  • мэдычную дапамогу насельніцтву (964, 8 млн. рублёў),
  • вышэйшую адукацыю (1,3 млрд. рублёў).

На дзейнасць дзяржаўных органаў кіраваньня бюджэтам прадуглежана 1,2 мільярда рублёў, з іх на дзейнасьць Лукашэнкі і Усебеларускага народнага сходу яшчэ 50 мільёнаў.

  • На нацыянальную абарону бюджэт прадугледжвае 3,5 мільярда рублёў,
  • на органы ўнутраных спраў і судовую ўладу 1,7 млрд.,
  • на дарожную гаспадарку 1,9 млрд.,
  • на ахову здароўя 2,4 млрд.,
  • на адукацыю 1,8 млрд.