З чым насамрэч зьвязана чарговая атака ўладаў на палітычных апанэнтаў і навошта Лукашэнка прыляцеў у Дубаі – пра падзеі тыдня разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

  • У Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) з 30 лістапада да 12 сьнежня адбываецца Канфэрэнцыя ААН аб зьменах клімату, на якой плянуюць разгледзець выкананьне Парыскага пагадненьня аб клімаце, ухваленага ў 2015 годзе замест Кіёцкага пратаколу, а таксама разгледзець мэханізмы скарачэньня выкідаў да 2030 году. У канфэрэнцыі прымае ўдзел і Аляксандар Лукашэнка.
  • У Беларусі 28 лістапада адбыліся ператрусы ў кватэрах людзей, зьвязаных з Каардынацыйнай радай. ГУБАЗіК правёў ператрус у аналітыка і сябра КР Сяргея Чалага, у Паўла Латушкі ды іншых сяброў каманды НАУ, у кватэры прэс-сакратаркі Ціханоўскай Ганны Красулінай. Усе яны знаходзяцца за мяжой. Сілавікі прыходзяць да людзей з пастановамі на ператрус паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.