Пад «прымусовымі захадамі», як можна зразумець з паведамленьня БелТА, маюцца на ўвазе санкцыі.

Суаўтарамі заявы, акрамя Беларусі, выступілі Кітай, Расея, Вэнэсуэла, Іран, КНДР, Куба, Нікарагуа, Сырыя і, як называе яе БелТА, «Дзяржава Палестына».

Аўтары заявы лічаць, што «аднабаковыя прымусовыя меры зьяўляюцца ўмяшаньнем у сувэрэнныя справы іншых дзяржаў» і «ствараюць перашкоды для поўнай рэалізацыі права на разьвіцьцё, нясуць пагрозу ўзмацненьня структурных праблемаў у сусьветнай эканоміцы і падрываюць глябальную харчовую і энэргетычную бясьпеку».

Таксама ў заяве адзначаецца, што «аднабаковыя прымусовыя меры зьяўляюцца характэрнай рысай так званага» «сусьветнага парадку, які навязваецца міжнароднай супольнасьці абмежаванай колькасьцю краінаў».

Практычна ўсе дзяржавы, якія выступілі суаўтарамі заявы, з тых ці іншых прычынаў знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі.