Падзеі 26 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

26 лістапада 1930 году ў Воршы нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Ўладзімер Караткевіч.

20 незвычайных фактаў пра Ўладзімера Караткевіча

Таксама ў гэты дзень

1812 — падчас Расейска-францускай вайны пачалася бітва на Бярэзіне. У выніку бітвы войска Напалеона Банапарта атрымала паразу. Слова bérézina дагэтуль ужываюць французы ў значэньні вялікіх непрыемнасьцяў.​

Помнік салдатам арміі Напалеона на месцы пераправы празь Беразіну

1917 — утвораны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласьці і фронту, першы заканадаўчы орган Саветаў у Беларусі.

1920 — пад Слуцкам пачаліся баі атрадаў Слуцкай брыгады з бальшавікамі.

1943 — падчас Другой усясьветнай вайны ад нямецкай акупацыі вызвалены першы беларускі абласны цэнтар — Гомель.

1994 — створана аб’яднаньне беларусаў Масквы «Бацькаўшчына».

1996 — апошні расейскі ядзерны боезарад, які заставаўся за межамі Расеі, быў выведзены з тэрыторыі Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1799Міхаіл Кулеша, мастак, літограф.

1805 Яўстах Янушкевіч, беларускі кнігавыдавец і адзін з арганізатараў паўстаньня 1830–1831 гадоў.

1837Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, ілюстратар, удзельнік паўстаньня 1863 году.

1891 Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч.

Ян Станкевіч

1901Антон Янкоўскі, беларускі народны сьпявак, зьбіральнік фальклёру.

1901Эжэн Ёнэско, францускі драматург.

Эжэн Ёнэско

1909Ядвіга Каханоўская, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША.

1961Віктар Асьлюк, беларускі кінадакумэнталіст.

У памяці

1855 Адам Міцкевіч, польскі паэт, удзельнікнацыянальна-вызваленчага руху супраць Расейскай імпэрыі, сябра Таварыства філяматаў.

Адам Міцкевіч. Літаграфія, выстава «Славутыя асобы Беларусі» Ляілея Варэца

1864Тэадор Нарбут, беларускі гісторык, археограф, музэйнік. Ягоныя дзеці бралі ўдзел у паўстаньні Каліноўскага і за гэта карнікі арыштавалі 77-гадовага вучонага і прысудзілі яго да сыбірскае катаргі. Аднак хворы стары, не дачакаўшыся высылкі, памёр.

2007Ізяслаў Бруцкі, мітрапаліт і першагерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

2022 — памёр Уладзімер Макей, міністар замежных справаў Беларусі.