Чарнагорскае выданьне CDM паведаміла, што ў аэрапорце Падгорыцы пры памежным кантролі на ўездзе ў Чарнагорыю супрацоўнікі памежнай паліцыі затрымалі 53-гадовага грамадзяніна Беларусі, чые ініцыялы выданьне перадае як Y. K.
Затрыманьне, паводле CDM, адбылося яшчэ ў суботу, 23 верасьня. Чарнагорскія паліцыянты мелі на руках міжнародны ордэр на арышт гэтага чалавека, выдадзены Нацуыянальным бюро Інтэрполу ў Менску.
«Ён знаходзіцца ў вышуку НЦБ Інтэрполу (Менск) для завядзеньня крымінальнай справы ў адпаведнай пракуратуры гораду Менска ў сувязі з абгрунтаваным падазрэньнем у зробленым крымінальным злачынстве — махлярстве ў асабліва буйным памеры, ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу Беларусі, за што прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў», — паведамілі выданьню CDM у чарнагорскай паліцыі.
Цяпер Y. K. Знаходзіцца пад так званым экстрадыцыйным арыштам, куды яго накіраваў сьледчы судзьдзёй Высокага суду ў Падгорыцы.