Як паведамляе «Вясна», судовы працэс вядзе Дзіна Кучук.
Максіма Мнацаканава абвінавачваюць адразу паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (Распальваньне варожасьці ці варажнечы), ч. 2 арт. 366 (Гвалт або пагроза ў дачыненьні да службовай асобы), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 389 (Стварэньне ўмоваў для зьдзяйсненьня пагрозы ў дачыненьні да судзьдзі), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці), арт. 391 (Абраза судзьдзі), арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў адносінах супрацоўніка ўнутраных спраў), ч. 3 арт. 361 (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім).
Вядома, што ў віну яму ставяць 5-10 камэнтароў, якія ён пісаў цягам 2020-21 гадоў, — у тым ліку, на адрас судзьдзі Аляксандра Воўка, які вядомы прысудамі ў палітычных справах. Дома яго затрымаў ГУБАЗіК, які пагражаў узламаць кватэру, калі Мнацаканаў не адчыніць дзьверы.
Максім Мнацаканаў — праграміст. Адразу пасьля затрыманьня ў сьнежні 2022 году яго ўтрымлівалі ў ІЧУ Менскага раёна і жодзінскай турме. Яго ўнесьлі ў сьпіс асобаў, якія нібыта «маюць дачыненьне да тэрарэстычнай дзейнасьці». Вядома, што ён выплочвае крэдыт за кватэру, мае 10-гадовага сына.
Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-1 Менска, па вуліцы Валадарскага, 2.