Беларусы разам з валянтэрамі запусьцілі ў неба бел-чырвона-белы сьцяг памерам 5 на 10 мэтраў. Гэта адбылося пад песьню Івана Семясюка «Чырвонае і белае».

«Акцыя са сцягам закліканая нагадаць грамадзянам, што рана ці позна з украінцамі давядзецца знайсьці агульную мову», – лічаць ініцыятары, сярод якіх – і байцы палка імя Кастуся Каліноўскага.

19 верасьня 1991 года Вярхоўны Савет надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статус дзяржаўных сымбаляў. У траўні 1995 Аляксандар Лукашэнка правёў рэфэрэндум, якім вярнуў сымбалі часоў БССР. Прадстаўнікі апазыцыі, а таксама шэраг юрыстаў перакананыя, што рэфэрэндум адбываўся з парушэньнямі Канстытуцыі і заканадаўства, і таму ня мае легітымнай сілы.