Дата дня

19 верасьня 1991году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бел-чырвона-белы сьцяг.

Дзень у гісторыі

1356 — ангельцы разьбіваюць французаў у бітве пры Пўацье

1794 — падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем аддзелы Рэчы Паспалітай.

1888 — у Бэльгіі на курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосьці.

1893 — Новая Зэляндыя стала першай у сьвеце дзяржавай, якая дала жанчынам права голасу на выбарах.

1939 — Чырвоная армія заняла Вільню.

1946 — выступ Уінстана Чэрчыля ў Цюрыскім унівэрсытэце, які паслужыў пунктам адліку ў стварэньні Рады Эўропы.

Уінстан Чэрчыль

1982 — унівэрсытэцкі прафэсар у горадзе Пітсбург (штат Пэнсыльванія) Скот Фалман упершыню даслаў сваім калегам-выкладчыкам электроннае паведамленьне-піктаграму, якое сымбалізавала эмоцыю. Так узьнік смайлік — інструмэнт, з дапамогай якога інтэрнэт-карыстальнікі могуць перадаваць свае эмоцыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1551Генрык III, кароль Рэчы Паспалітай у 1574, потым — Францыі

1797Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст.

1802 —​ Лаяш Кошут, вугорскі дзяржаўны дзеяч, рэвалюцыянэр, прэм’ер-міністар Вугоршчыны ў пэрыяд Вугорскай рэвалюцыі 1848–1849 гадоў.

1829 —​ Руф Ігнацьцеў, беларускі гісторык.

У памяці

1938 — памёр Браніслаў Туронак, беларускі нацыянальны дзяяч.

2004 —​ Рыгор Рэлес, беларускі габрэйскі пісьменьнік і паэт.

2005 —​ Алесь Лабанок, актор, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пач. ХХІ ст.

«ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ»Глядзіце і слухайце нас: https://smarturl.click/MAzp