Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале палку.
Батальён «Літвін» і батальён «Волат» панесьлі страты. Загінула чацьвёра байцоў. Полк Каліноўскага паведамляе, што знаходзіцца на сувязі з роднымі і блізкімі загінулых. Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не абнародуюцца ў мэтах бясьпекі сваякоў.
«Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасьць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў і нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імпэрыяй». — гаворыцца ў паведамленьні палка Каліноўскага.
Раней стала вядома пра гібель у баі за Ўкраіну беларуса, сябра грамадзкага аб'яднаньня «Пагоня».