Беларуская асацыяцыя журналістаў даведалася прычыну блякаваньня: у навіне пра пляжны футбол быў архіўны фотаздымак удзельнікаў нацыянальнай зборнай, сярод якіх фігураваў гулец з «чорнага сьпісу» Міністэрства спорту. Гэта стала падставай для блякаваньня ўсяго сайту.

У канцы 2020 году амаль усе супрацоўнікі газэты пакінулі яе з-за пратэсту супраць зьмены рэдакцыйнай палітыкі.

У чэрвені 2023 сайт узламалі «Кібэрпартызаны», там зьявіліся выявы з нацыянальнай бел-чырвона-белай сымболікай і лёзунгі «За свабодную прэсу і вольную Беларусь», «Свабода слова будзе жыць у вольнай Беларусі!» На наступны дзень старонка запрацавала ў звычайным рэжыме, але ўжо неўзабаве яе заблякаваў Мінінфарм.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:ГУБАЗіК затрымаў 17-гадовага журналіста «Прессбола» за антырасейскія выказваньні