У новай рэдакцыі закона «Аб ваенным становішчы» прапануецца расцэньваць у якасьці падставы для яго ўвядзеньня «дзеяньні іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), якая дазваляе (-юць) выкарыстоўваць сваю тэрыторыю трэцяй дзяржаве (трэцім дзяржавам), экстрэмісцкім групам і арганізацыям для нападу на Рэспубліку Беларусь».
У шэраг падставаў для ўвядзеньня ваеннага становішча ў Беларусі прапануецца дадаць «засыланьне іншай дзяржавай ці кааліцыяй дзяржаў (або ад іх імя), экстрэмісцкімі групамі і арганізацыямі, разьмешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы (дзяржаў), на тэрыторыю Беларусі ўзброеных бандаў (групаў), ірэгулярных сілаў, наймітаў або падразьдзяленьняў рэгулярных войскаў, якія прымяняюць узброеную сілу супраць Рэспублікі Беларусь».
Ваеннай пагрозай, згодна з праектам закона, будзе таксама лічыцца «узьдзеяньне іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаў) на Ўзброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, іншыя войскі і вайсковыя фармаваньні, а таксама на аб’екты Рэспублікі Беларусь, незалежна ад месца іх дысьлякацыі (разьмяшчэньня)».
Таксама прапануецца ўнесьці зьмены ў закон «Аб надзвычайным становішчы».
У лік падставаў для яго ўвядзеньня прапануецца дадаць «спробы гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, захопу або прысваеньня дзяржаўнай улады, узброенага мецяжу» у дадатак да «масавых і іншых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам або пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узьнікае небясьпека для жыцьця і здароўя людзей, тэрытарыяльнай цэласнасьці і існаваньня дзяржавы»).