У сьпісе экстрэмісцкіх арганізацый, які вядзе МУС Беларусі зьявілася Рада БНР, яе сайт і сацыяльныя сеткі.

Рада БНР уключаная ў сьпіс пад нумарам 134, прычым пазначана, што гэта зроблена рашэннем КДБ Беларусі ад 2 ліпеня 2023 году (менавіта ліпень пазначаны ў рашэньні КДБ, хоць сам сьпіс апублікавалі ў чэрвені).

Сьпіс экстрэмісцкіх арганізацый з удзелам Рады БНР

У рашэньні пазначаныя

  • сайт Рады БНР www.radabnr.org
  • і старонкі ў сацсетках
  • тэлеграм
  • фэйсбук
  • ютуб

Таксама ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» трапілі «Штодзень Гомель» і «97% Серебрянка».