18-гадовую студэнтку судзілі за «публічную абразу Лукашэнкі», паведаміла прэс-служба інфармацыі пракуратуры Берасьцейскай вобласьці.

Паводле ведамства, дзяўчына 26 верасьня 2022 года пакінула ў адным з тэлеграм-чатаў «абразьлівы камэнтар» у адрас Аляксандра Лукашэнкі. Супрацоўнікі пракуратуры ўбачылі яго «падчас маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў» і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Студэнтка прызнала сваю віну ў поўным аб’ёме. Па выніках паседжаньня ёй прысудзілі 2 гады так званай «хатняй хіміі».

Пасьля судовага паседжаньня дзяржаўны абвінаваўца выступіў перад студэнтамі і «растлумачыў адказнасьць за дзеяньні экстрэмісцкага характару», а таксама «арыентаваў маладых людзей не паддавацца на дэструктыўныя заклікі».