Дзень у гісторыі

1099 — падчас першага крыжовага паходу пачалася аблога Ерусаліму.

1563Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які зраўняў у правах праваслаўных і каталікоў у Вялікім княстве Літоўскім.

1905 — парлямэнт Нарвэгіі разарваў унію са Швэцыяй. Дзень незалежнасьці Нарвэгіі.

Осла, сталіца Нарвэгіі

«ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ»Глядзіце і слухайце нас:https://smarturl.click/MAzp

1927 — у Варшаве супрацоўнік «Беларускага слова» Барыс Каверда забіў савецкага амбасадара Пятра Войкава.

1958 — на левым узьбярэжжы Заходняй Дзьвіны пачалі будаваць горад Наваполацак.

Наваполацак

1995 — па выніках рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў палажэньні аб дзяржаўным гербе і сьцягу. На зьмену бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» афіцыйна вярнуліся амаль ня зьмененыя сьцяг і герб БССР. Дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце заявілі пра нелегітымнасьць рэфэрэндуму.

1995 — у Менску пры поўным стадыёне «Дынама» з нацыянальнымі сьцягамі футбольная зборная Беларусі здабыла гістарычную перамогу над Галяндыяй. Пераможны гол забіў паўабаронца Сяргей Герасімец.

У гэты дзень нарадзіліся

1794 Пётр Чаадаеў, расейскі рэлігійны філёзаф, прыхільнік каталіцтва. За крытыку праваслаўя і самаўладзтва быў абвешчаны вар’ятам.

Пётар Чаадаеў

1848 Поль Гаген, францускі мастак.

Поль Гаген

1880Вацлаў Іваноўскі, палітык, вучоны, выдавец, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. і нацыянальнага руху 1-й пал. 1940-х.

Вацлаў Іваноўскі

1952 Архан Памук, турэцкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2006 год.

У памяці

1492 Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі ў 1440–1492 гадах.

Казімір Ягелончык

1976 Міхась Машара, заходнебеларускі паэт, савецкі празаік і перакладчык.

Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах. 1952 г. З фондаў БДАМЛМ