Расея пачала свае вучэньні сёньня, 5 чэрвеня. У іх удзельнічаюць больш за 3,5 тысячы вайскоўцаў, каля 40 караблёў, 25 самалётаў і верталётаў.

На манэўрах будуць адпрацоўваць задачы абароны марскіх камунікацый і пунктаў базаваньня флёту, паведамілі Інтэрфаксу ў флёцкай прэс-службе. Расейскія вучэньні завершацца 15 чэрвеня.

Вучэньні NATO — штогадовыя «Балтыйскія апэрацыі» — пачаліся днём раней, 4 чэрвеня. У іх бяруць удзел 19 краін-сябраў альянсу і кандыдат на сяброўства — Швэцыя.

У вучэньнях задзейнічаны каля 6 тысяч салдат, 50 караблёў і каля 45 самалётаў. Сярод іншага вайскоўцы маюць намер адпрацоўваць супрацьлодкавыя, супрацьпаветраныя і супрацьмінныя апэрацыі, працаваць з падводнымі і надводнымі бесьпілётнікамі. Вучэньні працягнуцца да 16 чэрвеня.