Пастаўкі расейскага газу ў Эўразьвяз скароцяцца да гістарычнага мінімуму ў найбліжэйшы тыдзень, паколькі адзін з двух апошніх працуючых газаправодаў — праз Турэччыну — устане на прафіляктыку. Адзіным маршрутам дастаўкі расейскага газу ў ЭЗ застанецца транзыт праз Украіну, піша BBC.

Прыкладна гэтак жа пачыналася абвастрэньне газавай вайны Крамля з Эўразьвязам восеньню 2022 года, калі «Газпром» адключыў галоўны газаправод у «Газпрам» «Паўночны паток» на прафіляктыку, а потым адмовіўся падключаць яго назад. З таго часу ЭЗ атрымлівае расейскі трубаправодны газ толькі праз Украіну і Турэччыну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:За 2022 год прыбытак расейскага «Газпрома» скараціўся больш як на 40 працэнтаў, акцыі ўпалі

Па-першае, Эўразьвяз ужо прывыкае да жыцьця без расейскага газу, знайшоў яму альтэрнатывы, і з кожным кантрактам на пастаўку звадкаванага газу з Катара або ЗША ў яго ўсё менш падстаў для турботы. ЭЗ зьмірыўся з пэрспэктывай поўнага адключэньня ад расейскага газу і навучыўся эканоміць.

Па-другое, «Газпром» не прывыкне да жыцьця без самага буйнога, блізкага і багатага эўрапейскага рынку, альтэрнатывы якому ў найблізкія гады, а то і дзесяцігодзьдзі знайсьці не атрымаецца.

Па-трэцяе, калі дагэтуль Крэмль адключаў газаправоды, якія вядуць наўпрост да заяўленых ім ворагаў накшталт Нямеччыны ў выпадку з «Паўночным патокам» ці Польшчы з «Ямал-Эўропай», то «Турэцкі паток» праходзіць праз Турэччыну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Улады прыдумалі, што рабіць з даўгабудам «Газпром Цэнтру»: там вырашылі будаваць бізнэс-апартамэнты

Як Расея прайграла газавую вайну

Уладзімір Пуцін разьвязаў газавую вайну супраць Эўразьвязу за паўтара гады да таго, як адправіў сваё войска на заваёву суседняй Украіны. Да мінулай восені на ўсіх франтах гэтай газавай вайны Расея наступала, а Эўразьвяз абараняўся.

«Газпром» на працягу года скараціў пастаўкі ў ЭЗ амаль на 80%. Эўропа пагрузілася ў энэргетычны крызіс, які разагнаў інфляцыю і затармазіў эканамічны рост. Краіны ЭЗ патрацілі больш за 750 млрд эўра на падтрымку насельніцтва і прамысловасьці.

Але як і зь вялікай вайной супраць Украіны, бліцкрыг Крамля не атрымаўся. ЭЗ выстаяў. Да гэтага часу расейскі газ не трапляў пад маштабныя эўрапейскія санкцыі супраць Расеі за вайну ва Ўкраіне, паколькі ЭЗ да моманту ўварваньня шчыльна сядзеў на расейскай газавай іголцы.

Але праз паўтара гады, і некаторыя з 27 краін ЭЗ ужо прапануюць назаўжды адмовіцца ад выключаных Расеяй газаправодаў. Прапанова абмяркоўвалася на апошняй сустрэчы «Вялікай сямёркі», але пакуль не знайшла аднадушнай падтрымкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Расея павялічыла пастаўкі газу ў Эўропу праз Украіну, транзыт празь Беларусь не адноўлены

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Эўразьвяз дасягнуў незалежнасьці ад расейскіх энэрганосьбітаў

Для Расеі адзіны рэальны рынак узамен Эўразьвязу — Кітай. Аднак будаўніцтва туды новага газаправода «Сіла Сібіры 2» пакуль тармозіцца. Тым часам значную долю страчанага Расеяй эўрапейскага рынку займаюць ЗША, паколькі Эўропа пераключылася на закупкі звадкаванага газу, які пастаўляецца не па трубаправодах, а морам. Пакуль Расея скарачае вытворчасьць газу, ЗША — нарошчваюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Стала вядома, колькі Беларусь будзе плаціць за расейскі газ да 2025 году

Краіны АПЭК+ зьніжаюць план здабычы нафты

Рэагуючы на падзеньне попыту на нафту, краіны-экспарцёры дамовіліся аб зьніжэньні здабычы ў 2024 годзе. Краіны дамовіліся здабываць у 2024 годзе 40,46 мільёна барэляў у суткі, што на 1,393 млн менш лічбы, зафіксаванай папярэднімі дамоўленасьцямі, паведамляе DW.

Расея таксама падоўжыць сваё добраахвотнае скарачэньне здабычы нафты на 500 тысяч барэляў у дзень да канца сьнежня 2024 года, заявіў у інтэрвію ТАСС віцэ-прэмʼер Расеі Аляксандр Новак. Сусьветныя рынкі фіксуюць падзеньне попыту і кошты на нафту. Фʼючэрс на нафту маркі Brent каштавала ў чэрвені 2022 каля 120 даляраў за барэль, тады як у чэрвені 2023 года — каля 76 даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Цэны на нафту растуць пасьля рашэньня OPEC+ скараціць здабычу