Падразьдзяленьне радыёэлектроннай барацьбы стварылі ў структуры Сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі, паведаміў начальнік упраўленьня радыёэлектроннай барацьбы Генштабу Ігар Данільчык у этэры тэлеканалу СТБ, піша BPN.

«Мы ўручаем новую тэхніку сілам спэцапэрацый, спадзеючыся, што яна праслужыць доўга, добра, — сказаў ён. — Задачы, якія мы ставім перад падразьдзяленьнем, разнастайныя, шырокія [...]. У тым ліку барацьба зь бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі, сучаснымі відамі сувязі розных прызначэньняў, у тым ліку забесьпячэньне радыёэлектроннай абаронай, выкананьне мерапрыемстваў комплекснага тэхнічнага кантролю на аб’ектах сіл спэцапэрацый».

Сілы спэцыяльных апэрацый — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл. Існуюць з 2007 году. Іх прыцягвалі да падаўленьня масавых пратэстаў у 2020 годзе, у тым ліку з выкарыстаньнем зброі.