Падзеі 5 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
5 чэрвеня 1938 году ў Сібіры ў савецкім канцлягеры быў расстраляны Юрка Лістапад, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.
Юрка Лістапад з дачкой Нінай. Другая палова 20-хТаксама ў гэты дзень
1919 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае жыцьцё». Рэдактар Францішак Аляхновіч.
Францішак Аляхновіч1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны сьцяг», органа Беларускай Рэвалюцыйнай Арганізацыі (выдавалася да 14 кастрычніка 1923 году), была забароненая польскімі ўладамі.
1947 — дзяржаўны сакратар ЗША Джордж Маршал выступіў з прамовай у Гарвардзкім унівэрсытэце, у якой выклаў праграму дапамогі пасьляваеннай Эўропе, якая пазьней атрымала назву «плян Маршала».
Джордж Маршал1965— Заснаванае Беларуска-амерыканскае аб'яднанне ў Нью-Ёрку.
1967— пачалася Шасцідзённая вайна Эгіпту, Сырыі і Ярданіі супраць Ізраіля.
2012 - у Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень"У гэты дзень нарадзіліся
1854 — Юдаль Пэн, мастак-жывапісец, пэдагог, выдатны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX ст.
Мэмарыяльная дошка Юдаля Пэна ў Віцебску1870 — Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі дзеяч, біскуп Менскі, пасьля Пінскі.
У памяці
2003 — Уладзімер Емяльянчык, беларускі гісторык.
2004 — Рональд Рэйган, 40-ы прэзыдэнт ЗША.
Рональд Рэйган у Авальным кабінэце ў Белым доме2012 — Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст.
Рэй Брэдбэры