Пра гэта падчас брыфінгу заявіў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітры Лубінец, паведамляе агенцтва Укрінфарм.

«У нас ёсьць пацьверджаньне таго, што ўкраінскія дзеці, цывільныя закладнікі і ваеннапалонныя былі гвалтоўна перасунутыя праз тэрыторыю Беларусі пры непасрэдным удзеле беларускіх уладаў», — сказаў ён.

  • У сакавіку 2023 году Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзяцей Марыі Бяловай — ім ставяць у віну адказнасьць за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расею.
  • З таго часу беларускія дэмакратычныя сілы разам спрабуюць даказаць удзел рэжыму Лукашэнкі ў такім жа самым злачынстве, каб прыцягнуць яго да адказнасьці.