Як удакладняе прэс-служба АПК, прадстаўнік кабінэту па замежных справах правёў тэхнічныя кансультацыі для «ўзгадненьня наступных крокаў», піша BPN.

Як раней расказваў Кавалеўскі, сам дакумэнт ужо распрацаваны. Ён адпавядае стандартам ICAO — Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. Праект нібыта паабяцала падтрымаць Эўракамісія, але дзеля гэтага неабходна было вырашыць тэхнічную праблему — выкарыстаньне кода краіны ў пашпарце адной з краін Эўрапейскага зьвязу. Рашэньне, як тлумачыў прадстаўнік Ціханоўскай, будуць прымаць краіны Эўразьвяза. Раней плянавалася, што дакумэнт будзе дзейнічаць на тэрыторыі ЭЗ.

Таксама тэмамі перамоў сталі магчымае разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі і парушэньне гэтым рэжымам Лукашэнкі міжнародных абавязацельстваў.