Зянковіча адпраўлялі ў ШЫЗА

На палітзьняволенага адваката Юрася Зянковіча ціснуць у бабруйскай калёніі, са спасылкай на сястру вязьня Аксану Дзікі піша «Маланка». Паводле яе словаў, турэмная адміністрацыя прымушала Зянковіча выносіць вёдры з фэкаліямі і мыць прыбіральню, а калі той адмовіўся — яго адправілі ў ШЫЗА.

Палітвязень правёў там 8 дзён і абвяшчаў галадоўку. Таксама сястра адзначыла, што на мінулым тыдні да Зянковіча ў калёнію ня здолеў трапіць адвакат, імаверна, якраз з прычыны таго, што падабаронны быў у ШЫЗА.

Юрася Зянковіча раней асудзілі на 11 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму ў справе аб «змове» разам з Рыгорам Кастусёвым і Аляксандрам Фядутам.

Юрыста асудзілі 2 верасьня 2022 году. Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці).

Затым на яго завялі новую крымінальную справу — за «абразу прадстаўніка ўлады».