«У рамках праграмы энэргетычнага пуску на другім энэргаблёку БелАЭС працягваецца комплексная праверка тэхнічных характарыстык абсталяваньня і сыстэм. 26 траўня спэцыялісты прыступілі да дынамічных выпрабаваньняў у рэжыме поўнага абясточваньня блёка з яго адключэньнем ад энэргасыстэмы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Удакладняецца, што перад пераходам на наступны этап — досьледна-прамысловай эксплуатацыі блёка — «спэцыялісты павінны пераканацца, што ўсе сыстэмы і абсталяваньне, уключаючы сыстэмы бясьпекі, працуюць надзейна, у адпаведнасьці з праектнымі парамэтрамі».

«Такая пасьлядоўнасьць праграмы выпрабаваньняў, у тым ліку з адключэньнем блёка ад сеткі, — агульнасусьветная практыка. Перад уводам атамных станцый у прамысловую эксплуатацыю праводзіцца шырокае кола розных дасьледаваньняў і тэставаньняў», — падкрэсьліваюць прадстаўнікі станцыі.

13 траўня ў 13.24 у рамках этапнай праграмы энэргетычнага пуску адбылося першае ўключэньне ў сетку другога энэргаблёка БелАЭС — ён выдаў у аб’яднаную энэргасыстэму краіны першыя кіляват-гадзіны электраэнэргіі.

У мінулым годзе шмат часу прастойваў першы блёк АЭС, запушчаны яшчэ ў 2020 годзе.