Пра гэта прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда распавёў у інтэрвію выданьню The Wall Street Journal.

Пасьля саміту NATO ў Вільні, як чакаецца, пагадненьне будзе падпісана афіцыйна паведамілі крыніцы WSJ. Па словах заходніх чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у перамовах, дакумэнт будзе спрыяць будучаму сяброўству Ўкраіны ў NATO, але ня будзе рабіць альянс бокам канфлікту з Расеяй.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які наведаў Польшчу ў лютым 2023 года, таксама абмяркоўваў канцэпцыю ізраільскай мадэлі, — распавёў Дуда.

Гэтая мадэль грунтуецца на Кіеўскай дамове бясьпекі і набірае папулярнасьць сярод заходніх саюзьнікаў. Як чакаецца, яе будуць абмяркоўваць лідэры краін NATO ў на саміце альянсу ў ліпені ў сталіцы Літвы.

Наведаць саміт NATO ў Вільні таксама плянуе і ўкраінскі кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі.