Адпаведная пастанова Савета міністраў № 856 ад 1 сьнежня 2023 году апублікаваная 7 сьнежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цяпер сямʼю зь дзецьмі могуць паставіць на ўлік, калі

  • абодва бацькі або адзіны з бацькоў на працягу больш як трох месяцаў не працуюць ці не ажыцьцяўляюць іншую дзейнасьць, не забароненую заканадаўствам,
  • і (або) дапускаюць неналежнае расходаваньне пэнсій, дзяржаўных дапамог семʼям, якія выхоўваюць дзяцей, аднаразовых выплат, прызначаных на дзіця (дзяцей), матэрыяльнай дапамогі, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі,

у выпадку, калі бацькі з гэтай прычыны не задавальняюць асноўныя жыцьцёвыя патрэбы дзіцяці (дзяцей): «дапускаюць адсутнасьць ежы, адзежы, абутку, месца для адпачынку, заняткаў і гульняў дзіцяці (дзяцей)».

Таксама «сям’ёй, якая знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы» цяпер змогуць прызнаць і паставіць на кантроль дзяржаўных органаў паводле ініцыятывы органаў дзяржаўнага энэргетычнага і газавага нагляду, энэргазабесьпячальных і газазабесьпячальных арганізацый.

Падставай для гэтага можа стаць:

  • наяўнасьць у доме газаправодаў, газавага абсталяваньня, электрапрыбораў і іншага абсталяваньня, якія «не адпавядаюць патрабаваньням тэхнічных нарматыўных прававых актаў або эксплюатацыйнай дакумэнтацыі» і «ўяўляюць пагрозу жыцьцю і бясьпецы» дзіцяці,
  • непрацоўныя, дэмантаваныя пажарныя апавяшчальнікі,
  • надворныя пабудовы і прыдамавая тэрыторыя, якія «не адпавядаюць патрабаваньням пажарнай бясьпекі» і ў якіх «ёсьць умовы, якія ствараюць непасрэдную пагрозу ўзьнікненьня пажару».

Раней прызнаць сямʼю ў дзецьмі «сацыяльна небясьпечнай» маглі на патрабаваньне органаў сацыяльнай абароны, участковых лекараў і міліцыянтаў, выканкамаў, школ, ЖЭС або МНС. Цяпер жа пералік пашырылі.

Таксама ў крытэры сацыяльна небясьпечнага становішча — у абзац, дзе гаворыцца пра факты жорсткага абыходжаньня бацькоў зь дзіцем, да фізычнага і псыхалягічнага гвалту ў дачыненьні да дзіцяці дадалі таксама сэксуальны гвалт на дзіцем.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі на палітычна актыўных беларусаў пачалі ціснуць рознымі спосабамі. Сярод іншага, вядомыя выпадкі калі сем’і беларусаў, затрыманых «за палітыку», пагражалі паставіць на ўлік або ставілі на ўлік як «праблемную», дзе дзіцё нібыта «знаходзіцца ў сацыяльна-небясьпечным становішчы».

  • У пачатку сьнежня ў Беларусі чарговы раз абнавілі базу «дармаедаў». У яе трапілі тыя, хто ня змог пацьвердзіць занятасьць за ліпень-верасень. Каб не патрапіць у яе, трэба было да 21 кастрычніка падаць дакумэнты ў камісію па каардынацыі работы па садзейнічаньні занятасьці. «Дармаедам», у якіх ёсьць ва ўласнасьці жыльлё, стануць выстаўляць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах плацяжы за газ, ацяпленьне і падагрэў вады.
  • Базу «дармаедаў» цяпер абнаўляюць раз у квартал. Наступны раз яе абновяць да 1 сакавіка 2024 году: у яе ўключаць тых, хто да 21 студзеня ня зможа пацьвердзіць занятасьць за кастрычнік-сьнежань 2023 году.

На далікатныя тэмы
пішыце нам сюды.

БЯСЬПЕЧНА