Беларус Аляксей пражыў у Літве 17 галоў. У лютым 2023 году ў яго скончыўся тэрмін дзеяньня чарговага дакумэнта, але новы яму ня выдалі. Ягоную гісторыю распавядае выданьне delfi.lt.

Рашэньне аб падаўжэньні дазволу на жыхарства сям’я чакала 9 месяцаў, а калі атрымала — была ў шоку. На падставе высноваў Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы Дэпартамэнт міграцыі не працягнуў беларусу дазвол на жыхарства — Аляксея прызналі «пагрозай нацыянальнай бясьпецы Літвы», бо 20 гадоў таму мужчына служыў у беларускім войску, паведамляе выданьне.

У дэпартамэнце мужчыну запрасілі ў кабінэт, раздрукавалі рашэньне і сказалі, што ён неадкладна мусіць выехаць у Беларусь.

«Прыехалі памежнікі і на машыне з гэтым дакумэнтам адвезьлі на мяжу», — расказала яго жонка.

Тое, што мужчына не прэтэндаваў на атрыманьне сталага дазволу на жыхарства і на грамадзянства, расцанілі як факт «недастатковай інтэграцыі ў літоўскае грамадзтва і тое, што чалавек ня зьвязвае зь Літвой сваю будучыню».

Па словах жонкі беларуса, зараз ён на працягу 30 месяцаў ня зможа прыехаць у Літву.

У Літве ў мужчыны засталіся жонка і двое непаўналетніх дзяцей, грамадзяне краіны.