Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

Прычына кепскага надвор’я — цыклён, якому нямецкія мэтэаролягі далі імя «Філ».

Сыноптыкі адзначаюць, што найбольш інтэнсіўныя і працяглыя ападкі пройдуць ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі, пры гэтым выпадзеньне ападкаў будзе суправаджацца моцным парывістым ветрам, што прывядзе да ўтварэньня завеяў, якія пагаршаюць бачнасьць на дарогах.

У сувязі з неспрыяльнымі гідрамэтэаралягічнымі зʼявамі абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі.

У сераду, 29 лістапада, умовы надворʼя пагоршацца, папярэджвае Белгідрамет. Чарговы паўднёвы цыклён, які пройдзе шлях праз краіны Балканскага паўвострава, а далей праз Украіну на паўднёва-ўсходнія раёны Беларусі: па краіне прагназуецца сьнег і сьнег з дажджом, ня выключаныя галалёды.

Месцамі чакаюцца моцныя ападкі. Пры моцным парывістым ветры месцамі будуць утварацца завеі. Тэмпэратура ў сераду будзе вагацца: ноччу на сераду — ад −4 па поўдні да −12 па поўначы і паўночным усходзе, днём ад −6 да +1.