ГУБАЗіК правёў ператрус у аналітыка і сябра КР Сяргея Чалага, піша Вясна. Сілавікі публікуюць фота пасьля ператрусу. Сяргей Чалы знаходзіцца ў эміграцыі.

Фотаздымкі пасьля ператрусу апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

Ператрус адбыўся і дома ў Паўла Латушкі і іншых сябраў каманды НАУ.

Сёньня да родных многіх супрацоўнікаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, а таксама ў кватэры, дзе яны раней пражывалі, прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі беларускіх спэцслужбаў.

Па звестках @latushka, гэта адбываецца адначасова, масава і датычыцца прадстаўнікоў многіх дэмакратычных сілаў Беларусі. З вобшукам прыйшлі і да дому Паўла Латушкі.