Пераможцам прэміі імя Гедройця 2023 году стала Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысьценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавескай пушчы»: «за добра ўдакумэнтаваны цуд».

Другое месца ў Сьцяпана Стурэйкі з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя».

Трэцяе месца ў Сяргея Лескеця з кнігай «Шэпт»: «за адкрыцьцё магіі слова, што зьмяняе рэчаіснасьць».

У кароткім сьпісе прэміі былі:

  • Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
  • Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт» (Мінск: выдавецкая ініцыятыва «Вільма» супольна з Р. Цымбераў, 2022)
  • Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022)
  • Сьцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» (Мінск: Янушкевіч, 2022)
  • Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)
  • Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма» (Логвінаў, 2022).

Сёлета творы ўдзельнікаў ацэньвалі шасьцёра літаратурных экспэртаў:

Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, эсэіст і выкладчык літаратуры, аўтар дзесяці кніг паэзіі і аднаго зборніка вершаў для дзяцей.

Катажына Дрозд-Урбаньска — кандыдат філялягічных навук, літаратуразнаўца, ад’юнкт катэдры беларусістыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта. Дасьледуе гісторыю беларускай літаратуры, сучасную беларускую літаратуру, культуразнаўства.

Ціхан Чарнякевіч — літаратар, крытык, галоўны рэдактар сайта bellit.info.

Ева Вежнавец (Сьвятлана Курс) — пісьменьніца, ляўрэатка прэміі імя Ежы Гедройця 2020 года за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».

Сяргей Кавалёў — літаратуразнаўца, крытык, драматург. Прафэсар, загадчык катэдры славянскага літаратуразнаўства Ўнівэрсытэта імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне.

  • Прэмія імя Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца з 2012 году. Яе ляўрэатамі ў розныя сэзоны станавіліся Ўладзімер Някляеў, Віктар Казько, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец. Летась у конкурсе перамог журналіст Свабоды Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая».