За паўтара года з Парку сышло больш за 170 кампаній (на траціну больш, чым прыйшло). Колькасьць супрацоўнікаў усіх кампаній ПВТ скарацілася за гэты час на 25 працэнтаў, піша dev.by.

За 2022-2023 гады ПВТ прыняў 130 новых рэзыдэнтаў (уключаючы ІП), зь іх у летась — 66, сёлета — 64.

Выданьне зазначае, што гэта малыя лічбы, улічваючы актыўнасьць кампаній у папярэднія гады. У параўнаньні з 2021 годам набор рэзыдэнтаў скараціўся ў 3 разы, а ў параўнаньні з самым прадуктыўным 2019 годам амаль у 5 разоў (тады ў Парк увайшло 319 кампаній).

Якасны склад пры гэтым прыкметна зьмяніўся, падкрэсьлівае dev.by. А большасьць новых рэзыдэнтаў першага набору гэтага года — «невялікі аўтсорс з украпінамі распрацоўкі для дзяржсэктара».

За апошнія паўтара гады ПВТ ня толькі прымаў, але і выключаў рэзыдэнтаў як па ўласнай ініцыятыве, так і па ініцыятыве саміх кампаній. Адток аказаўся большы за колькасьць навічкоў.

На пачатак 2022 года ў ПВТ было каля 1065 рэзыдэнтаў, на сёньня іх, мяркуючы па інфармацыі на афіцыйным сайце, 1018.

Такім чынам, што за мінулы і гэты гады з ПВТ пайшло 170+ кампаній, ці на 36% больш, чым прыйшло.

А з 2020 года, калі пачалася першая хваля рэлакацыі айцішнікаў, з ПВТ пайшло каля 280 кампаній.

У адрозненне ад новых рэзідэнтаў сярод тых, хто пайшоў, шмат буйных і вядомых кампаній як беларускіх, так і замежных.

Самыя вядомыя:

  • заснаваныя беларусамі — Flo, Wargaming, Gurtam, Wannaby, OneSoil, Vochi, Verv;
  • замежныя — WorkFusion, Appodeal, Softeq Development, Arteza, EIS Group, Playrix, SK hynix, Kaseya.

Колькасьць спэцыялістаў у кампаніях ПВТ з 2022 года таксама скарацілася, нягледзячы на прыток новых рэзыдэнтаў.

Па інфармацыі на афіцыйным сайце, у кампаніях Парка на сёньня працуе больш за 60 тысяч супрацоўнікаў. Увесну мінулага гады іх было 78+ тысячы чалавек. Гэта значыць, за 1+ год штат кампаній ПВТ скараціўся прыкладна на 18 тысяч чалавек або амаль на 25%.

Пры гэтым сёньня ў ПВТ працуе прыкладна столькі супрацоўнікаў, колькі і ў пачатку 2020 года.