На польска-беларускай мяжы ў Берасьці 18 верасьня затрымалі Алега Падліпскага, які вяртаўся з-за мяжы дадому. Да сёньня на сувязь ён не выходзіў, паведамляе «Вясна».

46-гадовага прадпрымальніка Алега Падліпскага затрымлівалі пад час акцый пратэсту ў Наваградку ў 2020 годзе. А 27 лютага 2022 года Падліпскага затрымалі ў Менску і арыштавалі на 15 сутак за акцыю супраць ваеннай агрэсіі Расеі ва Ўкраіне.

Былога палітвязьня Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак

Пра гэта паведамляюць крыніцы «Мэдыязоны».

Нагадаем, журналіста затрымалі 14 верасьня на мяжы, калі Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.

Паводле папярэдніх зьвестак, у былога журналіста сайта «Першы рэгіён» на мяжы вырашылі праверыць мабільны тэлефон, а пасьля яго затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Берасьці.