Зь Беларусі ў самаабвешчаную і анэксаваную Расеяй Луганскую Народную Рэспубліку перадалі аўтамабіль УАЗ «буханку», паведамляецца ў тэлеграм-канале прарасейскіх валянтэраў. Па зьветсках «Хрысьціянская візіі», гэта ўжо дзявятае аўто, перададзенае расейскім вайскоўцам Сьвята-Елісавецінскім кляштарам у Менску.
«Раней мы змаглі ўсталяваць пакупку ня менш за 7 аўтамабіляў, аднак менскі манастыр нарошчвае свой удзел у гэтай справе. І хоць у самой мясьціне імкнуцца гэта не афішаваць, знайсьці сьляды яе ўдзелу нескладана», — гаворыцца ў тэлеграм-канале «Хрысьціянскай візі»
«Хрысьціянская візія» у публікацыі расейскага тэлеграм-канала «Волонтерская группа „Помощь братьям“ и мать Евгения» заўважыла «чарговую падзяку расейскай манахіні Яўгеніі (Цыўцівадзе) за збор грошай „жыхарамі Беларусі для пакупкі „буханачкі““». У якасьці адрасатаў падзякі ўказаны протаіерэй Андрэй Лемяшонак і манашка Аляксандра (Ляхава).
Па падліках «Хрысьціянскай візіі», на працягу апошняга паўгодзьдзя менскі манастыр аплаціў ужо 9 аўтамабіляў расейскім вайскоўцам.
Што вядома аб Сьвята-Елісавецінскім манастыры
У жніўні 2022 года на базе менскага манастыра адкрылі праект падтрымкі расейскіх вайскоўцаў «Дапамога братам» «зь ініцыятывы і блаславеньня духоўніка манастыра протаіерэя Андрэя Лемяшонка». Сёстры зьбіраюць рэчы салдатам на фронт ва Ўкраіну, таксама пішуць ім лісты, арганізавалі збор ахвяраваньняў. Кіраўніца групы заяўляла выланью Zerkalo, што гэта толькі гуманітарная дапамога, але журналісты знайшлі факты, якія пацьвярджаюць, што на сабраныя грошы закуплялі ў тым ліку амуніцыю і тэхніку.
З боку ўладаў рэпрэсій у дачыненьні да манашак ці кіраўніцтва кляштара не было, як і асуджэньня. Наадварот, 7 студзеня 2023 года туды прыяжджаў Аляксандар Лукашэнка і пахваліў усіх за дапамогу расейскім вайскоўцам. У адказ духоўнік Лемяшонак таксама пахваліў Лукашэнку. Палітыку камплімэнты дасталіся за тое, што той «не закрыў храмы і вытворчасьці» падчас пандэміі, што пры ім у 2020-м «краіна засталася незалежнай і цэласнай». Яшчэ сьвятар адзначыў «адважнасьць» Лукашэнкі ў ягоным рашэньні адкрыта падтрымаць Расею ў вайне.