Гамельчукоў наведвалі па месцы жыхарства або па месцы іх знаходжаньня «з мэтай праверкі іх маёмаснага становішча, а таксама магчымасьці аплаты штрафаў», паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму. Акцыю назвалі «Час плаціць па рахунках».
«Як вынік, у даўжнікоў канфіскавалі рэчы, якія ўяўляюць матэрыяльную каштоўнасьць (тэлевізары, ноўтбук, мабільныя тэлефоны), на агульную суму больш за 1,5 тысячы рублёў, а таксама наклалі арышт на транспартны сродак аднаго з даўжнікоў», — гаворыцца ў паведамленьні.
У ДАІ нагадалі, што штрафы трэба аплачваць своечасова, каб не дапускаць «арышту і наступнага адабраньня вашай маёмасьці».