Як нагадвае Bellit.info, фэстываль быў заснаваны ў 2010 годзе і традыцыйна праходзіў у Доме культуры Белаазёрска, з прадстаўнікоў школ і бібліятэк горада, а таксама мясцовых уладаў. Звычайна ён праводзіўся ў дзень нараджэньня паэткі, 20 верасьня.

Прыкметна, што навіна пра скасаваньне фэстывалю прыйшла ў час, калі аматары паэтычнай творчасьці Ніны Мацяш будуць адзначаць 80-годзьдзе з дня яе нараджэньня.

Ніна Мацяш (20 верасьня 1943, вёска Нівы Бярозаўскага Берасьцейскай вобласьці — 19 сьнежня 2008, Белаазёрск) — паэтка, перакладчыца. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт францускай мовы Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). Аўтарка зборнікаў паэзіі, сярод якіх «Агонь» (1970), «Прыручэньне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчасьлівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, зьмяю і мядзьведзя» (1982).

Перакладала зь нямецкай, польскай, францускай. У яе перакладзе з украінскай выйшла паэма «Маруся Чурай» Ліны Кастэнка (1989).