Судзьдзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава арыштавала грамадзяніна Расеі Віктара Мішчанку на двое сутак на падставе ч. 1 арт. 24.23 КаАП за тое, што ён правёў пікетаваньне ў Гарадку без дазволу мясцовага райвыканкама, паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэньні, Віктар хадзіў па горадзе ў кепцы з выявай герба «Пагоня» і паласой бел-чырвона-белага колеру. Суду ён растлумачыў, што сапраўды гэта рабіў, бо ня ведаў пра тое, што публічная дэманстрацыя сымболікі, намаляванай на яго галаўным уборы ў спалучэньні з бел-чырвона-белай стужкай, зьяўляецца выказваньнем сваіх грамадзка-палітычных поглядаў, то бок зьяўляецца пікетам, які праводзіцца незаконна.

За ўдзел у гарадзенскай «счэпцы» ў 2020 годзе асудзілі намесьніцу дырэктара прыватнага прадпрыемства

Суд Кастрычніцкага раёна Горадні 28 ліпеня прысудзіў 2 гады «хатняй хіміі» намесьніцы дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў горада Вользе Ключнікавай, абвінаваціўшы яе ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала судзьдзя Маргарыта Ланцэвіч.

Матэрыяльны ўрон, які быў нанесены грамадзкаму транспарту горада ў памеры 71,69 рублёў сплаціла дабраахвотна.

18 жніўня Вольгу Ключнікаву ўнесьлі ў сьпіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці.