Студэнтку юрыдычнага факультэта адной з ВНУ Беларусі адлічылі перад абаронай за тое, што яна нібыта купіла дыплёмную працу з спасылкамі на «экстрэмісцкія матэрыялы», паведамляе Zerkalo са спасылкай на апублікаванае у тэлеграм-канале сілавікоў 17 ліпеня відэа з затрыманай дзяўчынай.
У роліку, апублікаваным на тэлеграм-канале сілавікоў, дзяўчына распавяла, што вучылася на чацьвёртым курсе па спецыяльнасьці «Правазнаўства».
Яна паведаміла, што ў як дыплёмнай працы выкарыстаныя крыніцы, прызнаныя беларускім заканадаўствам «экстрэмісцкімі». Дзяўчына распавяла, што працу сама не пісала, а купіла ў нейкай кампаніі.
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал падкрэсьліў, што пытаньні да крыніц нібыта ўзьніклі на стадыі допуску і рэцэнзаваньня, а сапраўднаму аўтару працы «давядзецца адказаць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».