Законапраектам уносяцца зьмяненьні ў сыстэму клінічнай ардынатуры — формы прафэсійнай падрыхтоўкі лекараў-спэцыялістаў і тых, хто атрымаў вышэйшую мэдычную адукацыю за мяжой. Мэдыкі, якія прайшлі падрыхтоўку ў ардынатуры за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, абавязаныя будуць адпрацаваць у дзяржаўнай установе аховы здароўя пяць гадоў замест двух. У самой ардынатуры мэдыкі вучацца два гады вочна і тры завочна.

Згодна з дакумэнтам, арганізацыі аховы здароўя ўсіх форм уласнасьці маюць права прайсьці мэдычную акрэдытацыю на адпаведнасьць нацыянальным крытэрыям мэдычнай акрэдытацыі. Цяпер акрэдытацыю абавязаныя праходзіць толькі дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя.

У Беларусі не хапае 4904 лекараў-спэцыялістаў і 4060 мэдсёстраў. Каб вырашыць праблему дэфіцыту мэдыкаў,

23 траўня на рэспубліканскай нарадзе ён прапанаваў павялічыць тэрмін абавязковай адпрацоўкі бюджэтнікам, якія паступілі з мэтавым накіраваньнем, да 5 гадоў.