Пра гэта напісала «Наша Ніва». Праўладных блогераў падтрымаў прапагандыст Рыгор Азаронак. Прычына — у стваральніку пэрсанажа.

«Саюз блогераў» апублікаваў скрыншоты старых допісаў у сацсетках Аляксандра Купрыянава, аднаго з аўтараў тэлепраграмы «Мульціклуб», які пасьля яе закрыцьця захаваў ляльку пэрсанажа Пацы-Вацы.

У іх ён крытычна выказваўся пра выступленьне Лукашэнкі 16 жніўня 2020 года, а таксама абураўся прысуджэньнем прапагандысту Рыгору Азаронку мэдаля «За адвагу». Таксама ў яго знайшлі рэпосты «Белсата», зробленыя да таго, як канал прызналі экстрэмісцкім.

У допісе прыхільнікі Лукашэнкі называюць Купрыянава «актыўным бэчэбэшнікам», які «ненавідзіць Прэзыдэнта».

Якое дачыненьне вобраз Пацы-Вацы і калекцыя гадзіньнікаў мае да допісаў Купрыянава — пытаньне, якое не асабліва хвалюе «блогераў», адзначае Наша Ніва.

Праграма «Мульціклуб» выходзіла на БТ на працягу 14 гадоў. Галоўны яе пэрсанаж — іншапланецянін Паца-Ваца, які прыляцеў на Зямлю і палюбіў сьвет анімацыі.

Гэтую калекцыю гадзіннікаў «Луч» выпусьціў у пачатку траўня. Гэта лімітаваная сэрыя з калекцыі «Асоба». Яны каштуюць 399 рублёў.