Збор праводзіцца для «павышэньня ўзроўню ведаў удзельнікаў у пытаньнях сумесных дзеяньняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах, удасканаленьня навыкаў у дзеяньнях са зброяй», гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.

Хрэнін раскажа ўдзельнікам збору «аб асноўных тэндэнцыях разьвіцьця ваенна-палітычнай абстаноўкі вакол Беларусі», азнаёміць з асноўнымі і пэрспэктыўнымі сродкамі кіраваньня і выведкі, якія стаяць на ўзбраеньні, навучыць парадку арганізацыі і вядзеньня абароны населеных пунктаў з апорай на падрыхтаваныя ўмацаваныя раёны, а таксама растлумачыць, як кіраваць сіламі тэрытарыяльнай абароны падчас выкананьня задач па выяўленьні, блякаваньні і зьнішчэньні дывэрсійных сіл суперніка.