У Беларусі затрымалі ўдзельнікаў групы, якія займаліся кантрабандным перамяшчэньнем біўняў мамантаў праз тэрыторыю краіны, піша Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Затрыманыя, як паведамляе ДПК, арганізавалі канал па кантрабандзе біўняў мамантаў, здабытых у Якуціі. Біўні вывозілі з Расеі ў ЗША, краіны Заходняй Эўропы і Паўднёвай Азіі.

Паводле інфармацыі памежнікаў, на момант затрыманьня ўдзельнікаў групы, да адпраўкі ў Літву рыхтавалася партыя біўняў мамантаў і іх фрагмэнтаў агульнай вагой 3,5 тоны.

«Іх кошт на ценявым рынку складае каля 1,8 млн даляраў ЗША», — заявілі ў ДПК.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:«Зь Нямеччыны ў Вялікую Брытанію празь Беларусь». Літва ня будзе прапускаць грузы, калі яны ідуць па нелягічных маршрутах

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:Што важна ведаць пры пераходзе мяжы з Расеі ў Беларусь. Парады і засьцярогі ад кіраўніка BySol Андрэя Стрыжака