Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня Gallup. Апытаньні праводзіліся ў 11 краінах — былых рэспубліках СССР. Яны не праводзіліся ў Беларусі, Таджыкістане і Туркмэністане.

У большасьці краін былога СССР — прасторы, якую Крэмль лічыў зонай сваіх інтарэсаў і асаблівага ўплыву, — ухваленьне дзеяньняў расейскага кіраўніцтва зьнізілася больш, чым на дзесяць адсоткавых пунктаў.

У Азербайджане яно скарацілася ў 2,6 разы — да 23% ухваляюць рашэньні Масквы. У іншых краінах, якія гістарычна сымпатызавалі расейскаму кіраўніцтву, — у Армэніі, Казахстане, Малдове — доля тых, хто не ўхваляе Расею, таксама ўпершыню перавысіла долю тых, хто ўхваляе.

У Кіргізстане і Узбэкістане тых, хто сымпатызуе Расеі больш, хоць і там узровень ухвалы расейскіх уладаў істотна зьменшыўся.

Апроч гэтага, з прычыны вайны расейскія ўлады губляюць сымпатыі расейскіх дыяспар у краінах-суседзях. Упершыню за 15 гадоў апытаньняў Gallup, большасьць этнічных расейцаў заявілі аб сваім неўхваленьні Расеі ў Эстоніі і Латвіі, адмоўныя адносіны рэзка вырасьлі і сярод этнічных расейцаў у Казахстане.

Разам з гэтым, ва Ўкраіне і краінах Балтыі вырас аўтарытэт кіраўніцтва ЗША. У большасьці постсавецкіх краінаў ён ужо вышэйшы, чым расейскага.