У лістападзе 2020 года адбылося перапахаваньне парэшткаў вядомага беларускага пісьменьніка Зьмітрака Бядулі на Ўсходніх могілках Менска. Парэшткі перавезьлі з Казахстана, дзе пісьменьнік памёр у эвакуацыі 3 лістапада 1941 года каля горада Ўральск (Казахстан).

З мэтай стварэньня помніка Зьмітраку Бядулю на месцы яго пахаваньня Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры ў 2021 годзе адкрыў дабрачынны рахунак для збору.

На гэты час збор працягваецца, пра што сьведчыць сьвежая абвестка на сайце музэя гісторыі беларускай літаратуры.

Эскіз помніка распрацаваны выдомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Неабходна сабраць 12,5 тысячы беларускіх рублёў.

Разьліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ «АЗБ Беларусбанк» БІК: АКВВВY2X УНП: 190269032.

«Музэй будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта, бо кожнае ахвяраваньне, незалежна ад памеру — даніна павагі слаўнаму сыну беларускай зямлі, які шмат зрабіў для разьвіцьця літаратуры», — паведамляецца на сайце ўстановы.