Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі (Белстат) апублікаваў зьвесткі аб сярэднім налічаным заробку ў кастрычніку с 1971,2 рубля да выплаты падаткаў і збораў.

Паводле Белстату, найвышэйшыя заробкі былі ў Менску: сярэдні налічаны — 2661,9 рублі. Ніжэй за ўсё ў Магілёўскай вобласьці: 1647,5 рублёў.

З налічаных заробкаў працаўнікі ў Беларусі выплачваюць 13 % падатку на прыбытак і 1 % у Фонд сацыяльнай абароны.

Паводле афіцыйнага курсу беларускага рубля да даляру на 1 лістапада (3.162 рублі за даляр ) сярэдні налічаны заробак у кастрычніку склаў у эквіваленце 623 даляры.

Зьвесткі пра налічаны мэдыянны заробак апошні раз Белстат публікаваў у траўні. Ён тады складаў 1400,9 рублёў (480 даляраў у эквіваленце). Мэдыяны заробак дзеліць усю сукупнасьць працаўнікоў краіны на дзьве роўныя часткі, палова атрымлівае заробак меншы за мэдыяны, палова — большы.

У траўні сёлета сярэдні налічаны заробак складаў 1861.1 рубель — прыкладна на траціну вышэй за мэдыянны.

На далікатныя тэмы
пішыце нам сюды.

БЯСЬПЕЧНА