Як зазначае прэс-служба фінансава-крэдытнай установы, з 27 верасьня прыпыняецца прыём новых і папаўненьне адкрытых па 26 верасьня тэрміновых безадзыўных дэпазытаў з тэрмінам захоўваньня 6 месяцаў. Размова аб укладах «Вялікія магчымасьці», «Безадзыўны для нерэзыдэнтаў», «Вялікія магчымасьці онл@йн».
ААТ «ААБ Беларусбанк» знаходзіцца ва ўласнасьці дзяржавы. Асноўным акцыянэрам зьяўляецца Дзяржаўны камітэт па маёмасьці (99,11% акцый знаходзіцца ў прамым кіраваньні, 0,76% — у ўскосным).
На 1 студзеня 2023 года статутны фонд банка складаў 5510000000 рублёў.
24 чэрвеня 2021 года заходнія краіны ўвялі абмежаваньні супраць «Беларусбанка», «Белінвэстбанка» і «Белаграпрамбанка». Гэта было часткай чацьвёртага пакета санкцый Эўразьвяза супраць беларускіх уладаў, які ўпершыню ахапіў цэлыя сэктары эканомікі краіны.
16 лістапада мінулага года Нацбанк уключыў яго ў першую групу сыстэмна значных банкаў на 2023 год.
11 красавіка гэтага года прэм’ер-міністар Канады Джасцін Трудо абвясьціў аб новых санкцыях для далейшага «націску на пуцінскіх саўдзельнікаў у Беларусі». Пад іх трапілі Нацыянальны банк Беларусі, «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Прыёрбанк», «Сбер Банк», «Банк БелЗЭБ», «Белгазпрамбанк», «Банк ЗГБ (Беларусь)» і «Статусбанк».