Смартфоны і ноўтбукі

Ноўтбукі і смартфоны ў Менску даражэйшыя, чым у Вільні і Варшаве. Напрыклад, гульнявы ноўтбук ASUS ROG Strix G15 на сэрвісе catalog.onliner.by знаходзім за 3290 рублёў, або 1061 эўра па курсе на 1 чэрвеня.

Такі ж ноўтбук у Польшчы на сэрвісе allegro.pl каштуе 681 эўра, або на 36% таньней. У Вільні такі ж гульнявы ноўтбук каштуе крыху даражэй, чым у Менску, — 1525 эўра.

Смартфон Samsung Galaxy A54 5G у Менску каштуе 1480 рублёў, або 477 эўра. У Польшчы такі ж смартфон каштуе 511 эўра, або на 13% таньней, у Вільні — 526 эўра.

Apple iPhone 14 Pro, калі яго набываць праз апэратара A1 у Беларусі, абыдзецца ў 1838 эўра. У Вільні такая ж мадэль будзе каштаваць 1179 эўра, або на 35,8% таньней, у Варшаве — 1231 эўра.

Бытавая тэхніка

Пральная машына Bosch Serie 6 у Менску каштуе 1354 эўра, і гэта амаль удвая даражэй, чым у Эўропе. У Вільні такая ж пралка каштуе 775 эўра, у Варшаве — 787.

Лядоўню Electrolux ENT7TF18S на беларускім «Онлайнэры» знаходзім за 1160 эўра. У Варшаве такую ж лядоўню можна набыць на 45% таньней, або за 637 эўра, у Вільні яна каштуе на 36% менш, або 739 эўра.

Мікрахвалёўка Bosch BFL554MB0 у Менску прадаецца за 425 эўра. У Варшаве знаходзім такую ж мадэль за 395 эўра — таньней на 7%, у Вільні яна ж каштуе 543 эўра — менш на 14%.

Фэн ад вядомай фірмы Dyson мадэлі Airwrap Complete Long HS05 у Менску знаходзім за 689 эўра. У Варшаве такі ж фэн каштуе 520 эўра — менш на 24%, у Вільні такая ж мадэль прадаецца за 638 эўра — таньней на 7%.

Электроніка

Тэлевізар LCD LG 55NANO763QA 55″ 4K UHD на беларускім «Онлайнэры» прадаюць за 591 эўра.

У Польшчы такі ж тэлевізар каштуе 510 эўра — менш на 13%, у Вільні 543 эўра — менш на 8%.

Гульнявая прыстаўка Sony PlayStation 5 у Менску прадаецца за 606 эўра.

У Польшчы такая ж будзе каштаваць 505 эўра, або на 16% таньней. У Вільні прыстаўка будзе каштаваць 579 эўра, таньней на 4,4%.